Мінскія ўлады забаранілі агульнанацыянальны марш супраць абортаў
Акцыю, запланаваную на 21 верасня, дабраславілі мітрапаліты Філарэт і Тадэвуш Кандрусевіч.
Арганізатарам акцыі паведамілі, што яна не дазволеная. Аднак пісьмовае рашэнне сталічных уладаў яны яшчэ не атрымалі, паведамляе БелаПАН. Арганізатарамі марша ў абарону жыцця выступалі разнастайныя грамадскія аб'яднанні.
Мерапрыемства планавалася правесці ў цэнтры Мінску. Меркавалася, што ў ім прымуць удзел больш за тысячу прадстаўнікоў арганізацый у абарону жыцця з розных рэгіёнаў краіны.
Нягледзячы на забарону марша, святая імша ў абарону жыцця, сям'і і дзяцей ў мінскай катэдры адбудзецца 21 верасня ў 10.30. Яе правядзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Фота — statusi3.ru