Мінскія ўлады зацвердзілі кошты праязных на пэўную колькасць паездак
Гаворка ідзе пра гарадскія перавозкі пасажыраў трамваямі і метрапалітэнам.
Кошт праязных білетаў на 5 паездак складае 14700 рублёў, на 10 паездак — 28500, на 20 — 55800 рублёў, на 30 — 81900 рублёў, на 40 — 106800 рублёў, на 50 — 130500 рублёў, на 60 паездак — 153 тысячы рублёў.
БЕЛТА нагадвае, што праязныя на пэўную колькасць паездак пачалі дзейнічаць у сталічных трамваях з лютага. Яшчэ раней, у студзені, пачалі прадавацца праязныя (радыёкарты) на пэўную колькасць паездак у метро.
У мінскіх аўтобусах і тралейбусах працягваюць усталёўваць электронныя кампосцеры і валідатары. Запусціць гэтую сістэму плануюць у траўні. Кошт праязных білетаў на пэўную колькасць паездак на гарадскія перавозкі аўтобусамі і тралейбусамі будзе такім жа, як і на трамваі ды метро.
Фотафакт: Кампосцеры ў аўтобусах прыбралі, а валідатары не працуюць