Мінскія ЖЭСы будуць мыць пад'езды "зыходзячы з наяўных сродкаў на гэтыя мэты"

Мінскія ЖЭСы будуць мыць пад'езды "зыходзячы з наяўных сродкаў на гэтыя мэты"

У мінскіх дамах адмяняецца абавязковы графік прыборкі ў пад'ездах. Цяпер ЖЭУ будуць разам з жыхарамі вызначаць, колькі разоў у месяц трэба падмятаць і мыць падлогу, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" (МГЖГ).

Раней падмятаць пад'езды ў жылых дамах трэба было не менш як два разы на тыдзень, мыць — два разы на месяц. Але нядаўна, як вядома, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў было выключанае з тэхнічнага абслугоўвання дома. Гранічны тарыф на гэтую паслугу складае 53 капейкі (5300 недамінаваных рублёў) на аднаго зарэгістраванага жыхара.

"Цяпер ЖЭУ вызначаюць перыядычнасць і віды работ, зыходзячы з наяўных сродкаў на гэтыя мэты, то бок адлічэнняў жыхароў", — патлумачыў сітуацыю гендырэктар МГЖГ Віталь Смірноў. Ён дадаў, што ў кошт паслугі закладаюцца заробкі дворнікаў, падатковыя плацяжы, амартызацыя, выдаткі на інвентар ды іншае.

Чыноўнік патлумачыў, што патрабаванні па санітарным утрыманні месцаў агульнага карыстання засталіся ранейшымі: у пад'ездзе мусіць быць чыста. За чысцінёй сочаць майстры ЖЭУ, прадстаўнікі ЖКГ раёна, раённыя цэнтры гігіены ды эпідэміялогіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі