"Мінсктранс" сур'ёзна абновіць аўтапарк — будзе яшчэ больш электробусаў
У Мінску закупяць новую тэхніку
Мінгарвыканкам закупіць для "Мінсктранса" 80 адзінак сучаснай тэхнікі: 10 электробусаў, 20 трамваяў і 50 тралейбусаў, піша "Мінск-Навіны".
Кожны з транспартных сродкаў будзе ўкамплектаваны сістэмамі ахаладжэння і падагрэву — абавязковая ўмова, прапісаная ў тэхнічным заданні.
Як расказалі ў Мінгарвыканкаме, у 2025 годзе плануецца закупка яшчэ 90 адзінак пасажырскай тэхнікі.
На гэты момант па сталічных маршрутах ходзяць больш як 1,1 тыс. аўтобусаў і звыш 700 з іх аснашчаны кандыцыянерамі. З 93 функцыянуючых у горадзе электробусаў сістэма ахаладжэння ўстаноўлена ў 13, з 692 тралейбусаў — у 230.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.