"Мінскводаканал" будзе правяраць лічыльнікі вады і па суботах
Цяпер супрацоўнікі УП "Мінскводаканал" будуць правяраць лічыльнікі вады ў Мінску і па суботах, інфармуе БЕЛТА. Дагэтуль кантралёры з цэнтра "Вадазбыт" абыходзілі кватэры мінчукоў толькі з панядзелка па пятніцу, пачынаючы з 9-й гадзіны.
У суботу супрацоўнікі "Мінскводаканала" будуць абследаваць лічыльнікі вады з 10-й да 15-й. Напярэдадні абыходу яны будуць размяшчаць на дзвярах пад'езда або на спецыялізаванай дошцы абвестак інфармацыю для жыхароў. Там будзе паведамляцца дата і час правядзення праверкі, а таксама тэлефоны для даведак.
На "Мінскводаканале" працуе больш за 100 кантралёраў. Штодня адзін кантралёр абыходзіць каля 45 кватэраў. Кантралёры апранутыя ў фірмовыя камізэлькі, на якіх злева ёсць бэйдж супрацоўніка з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, пасады і кантактнага тэлефона аддзела кадраў.