Мінздароўя: навучэнцам з прыкметамі ВРВІ можна не хадзіць на заняткі 5 дзён

Мінздароўя: навучэнцам з прыкметамі ВРВІ можна не хадзіць на заняткі 5 дзён

Навучэнцам з прыкметамі ВРВІ дазволена не наведваць заняткі на працягу максімум пяці дзён без прадастаўлення даведкі. Адпаведная дамоўленасць дасягнутая паміж Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам адукацыі.

"Такая норма будзе дзейнічаць падчас перыяду высокага ўздыму захворвання віруснымі інфекцыямі", — паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Дазвол распаўсюджваецца на навучэнцаў сярэдніх школ, прафесійна-тэхнічных устаноў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Пры гэтым у афіцыйных СМІ абвяшчаецца, што беларускі метад супрацьстаяння COVID-19 паказвае найлепшыя ў свеце вынікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі