Мінздароўя не выявіла кішэчных інфекцый у 11-й больніцы Мінска
Міністэрства здароўя праверыла інфармацыю пра тое, што ў 11-й гарадской клінічнай больніцы Мінска нібыта ёсць выпадкі кішэчнай інфекцыі.
"Спецыялісты праверылі ўмовы падрыхтоўкі страў як ва ўстанове аховы здароўя, так і на нарыхтовачным аб'екце КУП "Вітамін" па вуліцы Каржанеўскага, 4", — падкрэслівае прэс-служба ведамства.
Для лабараторных даследаванняў былі ўзятыя пробы гатовых страў. Супрацоўнікаў харчаблока праверылі на кішэчную групу інфекцый.
Апытанне не выявіла пацыентаў з сімптомамі кішэчнай інфекцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.