Мінздароўя — пра смерць дзяўчынкі ў бальніцы ў Старых Дарогах

Расследаванне смерці дзіцяці працягваецца ўжо некалькі дзён

Расследаванне смерці дзіцяці працягваецца ўжо некалькі дзён / mlyn.by

Мінздароўя Беларусі паведаміла, што са сваіх экспертаў стварыла камісію, якая праводзіць медыцынскае расследаванне смерці 10-гадовай дзяўчынкі ў бальніцы ў Старых Дарогах. Яна вывучае ўсе матэрыялы справы, аналізуе ўсю даступную інфармацыю. Мінздароўя падкрэслівае, што "канчатковыя высновы будуць зробленыя па выніках працы камісіі і пасля завяршэння ўсіх лабараторных даследаванняў".

Дзяўчынка памерла ў бальніцы 20 жніўня. Яе шпіталізавалі каля 18-й гадзіны "у здавальняючым стане". Сваякі дзіцяці кажуць, што лекары падазравалі ротавірус. Праз тры гадзіны стан рэзка пагоршыўся: дзяўчынка згубіла прытомнасць, далей у яе спынілася сэрца. Дзіця спрабавалі выратаваць, але ў 22:50 яно памерла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі