МінЖКГ: Пашпарты гатовасці да ацяпляльнага сезона зробяць да 1 кастрычніка

МінЖКГ: Пашпарты гатовасці да ацяпляльнага сезона зробяць да 1 кастрычніка

Усе пашпарты гатовасці цеплакрыніцаў і спажыўцоў цяпла будуць аформленыя да 1 кастрычніка. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік аддзелу энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрый Казлоў. Па яго інфармацыі, агульны графік падрыхтоўкі аб’ектаў ЖКГ да працы ў асенне-зімовы перыяд такі ж самы, як і ў мінулым годзе.

Прыярытэтнымі кірункамі ў падрыхтоўцы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезону 2016-2017 гадоў былі выпрабаванні, рэканструкцыя і рамонт цеплавых, водаправодных і каналізацыйных сетак, кацельнага абсталявання.

Па стане на 1 верасня па сістэме ЖКГ прайшлі выпрабаванні практычна ўсе кацельныя і цеплавыя сеткі, быў зроблены рамонт амаль усяго абсталявання, задзейнічанага ў ацяпляльны сезон, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі