Місія МВФ прыедзе ў Беларусь у ліпені

Місія Міжнароднага валютнага фонду прыедзе ў Беларусь у ліпені. Пра гэта паведаміў БЕЛТА міністр фінансаў нашай краіны Уладзімір Амарын. Паводле яго слоў, падчас візіту прадстаўнікоў МВФ гаворка будзе ісці пра "пэўную дарожную карту".

Як вядома, Беларусь спадзяецца атрымаць ад фонда чарговы крэдыт. Амарын кажа, што ён можа быць роўны ранейшаму.

Нагадаем, Беларусь у 2009-2010 гадах рэалізавала праграму stand-by, якая была падтрымана крэдытам МВФ на 3,6 мільярда долараў. Ужо ў траўні 2011-га наша краіна зноў пачала спрабаваць атрымаць ад МВФ крэдытную падтрымку. Аднак фонд выстаўляў умовы рэфармавання беларускай эканомікі. Улады Беларусі, як меркавалі эксперты, да рэформаў не былі гатовыя.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі