Міжнародная федэрацыя тэніса пацвердзіла санкцыі супраць зборных Беларусі і РФ
Кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі тэніса пацвердзіла санкцыі супраць зборных Беларусі і Расіі ў сезоне 2022 года. Яны не выступяць у спаборніцтвах у Кубку Дэвіса і ў Кубку Білі Джын Кінг. Беларускія зборныя мусілі паўдзельнічаць у кваліфікацыі. Цяпер жа іх сапернікі праходзяць далей без правядзення матчаў з беларусамі.
Раней міжнародная федэрацыя прыпыніла членства нацыянальных федэрацый РБ і РФ, а таксама адмяніла турніры ў гэтых краінах. Як вядома, Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў і Жаночая тэнісная асацыяцыя дапусцілі беларусаў і расіян да ўдзелу ў асабістых турнірах, але выключна ў нейтральным статусе.
ITF Board confirms 2022 replacements for Russian and Belarusian teams
— ITF (@ITFTennis) March 14, 2022
Read more
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.