Міжнародны саюз біятланістаў абмяркуе пераход расіянкі ў зборную Беларусі

Як адзначае БелаПАН, камітэт складаецца з прадстаўнікоў нацыянальных федэрацый — чальцоў IBU. Яны вынесуць рэкамендацыйнае рашэнне для выканкама IBU.



Нагадаем, што 24-гадовая ўраджэнка Пскова выйшла замуж і пераязджае ў зборную нашай краіны. Паводле канстытуцыі саюза біятланістаў, спартоўка можа прадстаўляць новую краіну ў спаборніцтвах, якія праводзяцца IBU, калі прайшло не меней за два гады з таго часу, як апошні раз прадстаўляла сваю ранейшую краіну.



У студзені 2013 года Анастасія Каліна паказана ў стартавым лісце IBU у якасці прадстаўніцы зборнай Расіі як спартоўка, якая не стартавала. Юрыдычны камітэт IBU вызначыць, ці тэрмін "прадстаўляла" мае на ўвазе траплянне атлета ў стартавы ліст гонкі.



Дарэчы, Анастасія Каліна ўжо дэбютавала за зборную Беларусі, выступіўшы на этапе Кубка IBU. Плануецца, што яна выступіць за нашу краіну на другім этапе Кубка свету 6—8 снежня.



Фота — rusbiathlon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі