Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз для беларускай эканомікі
Міжнародны валютны фонд / Shutterstock
Паводле прагнозу МВФ, ВУП Беларусі ў 2023 годзе вырасце на 0,7%. Раней аналітыкі фонду прагназавалі рост па выніках года ў рамках 0,2%.
Чарговы прагноз па эканоміцы Беларусі на бліжэйшыя два гады з'явіўся на сайце Міжнароднага валютнага фонду. У ім даюцца больш аптымістычныя прагнозы, чым раней. Напрыклад, у 2024 годзе эканоміка Беларусі, паводле экспертаў МВФ, вырасце на 1,2%.
Інфляцыя ў нашай краіне, як гаворыцца ў прагнозе, сёлета складзе 7,5%, а ў 2024-м — 10,1%.
Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна свой прагноз па эканамічнай сітуацыі ў Беларусі выпусціў і Сусветны банк. У гэтай установе мяркуюць, што ВУП Беларусі сёлета павялічыцца на 0, 6%. Раней Сусветны банк прагназаваў падзенне эканомікі на 2,3%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.