"Мне напляваць — мяне ніхто не спыніць" — генерал Залужны

Папулярнасць Валерыя Залужнага не зніжаецца / Getty Images
Папулярнасць Валерыя Залужнага не зніжаецца / Getty Images

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны ў інтэрв'ю The Washington Post паабяцаў вярнуць Крым. Нават калі заходнія саюзнікі будуць супраць. "Як толькі ў мяне будуць сродкі, я што-небудзь зраблю. Мне напляваць — мяне ніхто не спыніць", — сказаў Залужны.

Яшчэ адно пытанне было пра ўдары пра тэрыторыі Расіі. Украіна вымушана наносіць іх сваёй зброяй — саюзнікі, баючыся эскалацыі вайны з РФ, выкарыстоўваць сваю зброю не дазваляюць.

"Каб выратаваць свой народ, чаму я павінен пытацца ў каго-небудзь дазволу, што рабіць на варожай тэрыторыі? — гаворыць украінскі генерал. — Чамусьці я павінен думаць, што мне нічога не дазволена там рабіць. Чаму? Таму што Пуцін прыменіць ядзерную зброю? Дзецям, якія паміраюць, усё роўна... Гэта наша праблема і нам вырашаць, як забіць гэтага ворага. Калі нашы партнёры баяцца выкарыстоўваць сваю зброю, мы будзем забіваць са сваёй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі