Мокры снег і дождж чакаюцца ў Беларусі ў сераду

Мокры снег, ілюстрацыйнае фота

Мокры снег, ілюстрацыйнае фота / Delfi

У сераду, 15 студзеня, удзень у Беларусь чакаецца паступленне няўстойлівых паветраных мас з Фінскага заліва, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна воблачна. Уначы часам пройдуць ападкі, днём невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу чакаюцца ў многіх раёнах краіны. Месцамі будзе галалёд і слабы туман, на дарогах — галалёдзіца, як і ў аўторак. У сувязі з гэтым сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі яшчэ на дзень.

Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, уначы — парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць -4...+1, удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 3 цяпла.

У чацвер стане яшчэ цяплей: удзень паветра прагрэецца да 4 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі