Мокры снег прагназуюць у Беларусі ў чацвер

Мокры снег прагназуюць у Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Мокры снег прагназуюць у Беларусі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 14 лістапада, у Беларусі будзе пераважаць хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Як паведамлялася раней, з паўночнага захаду Еўропы да нас перамяшчаецца атмасферны фронт.

Уначы месцамі чакаюцца невялікія ападкі, удзень у многіх раёнах краіны пройдуць ападкі — мокры снег, дождж. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень прагназуецца -1...+4.

У пятніцу таксама на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца мокры снег і дождж. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, месцамі — парывісты. Уначы прагназуецца -3...+3, удзень тэрмометры пакажуць ад 0 да +7.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі