Моладзь нагадае тысячам сябраў выбаркамаў пра іх адказнасць

12 лістапада лідары шэрагу моладзевых арганізацый прэзентавалі кампанію "Грамадзянін". Яны плануюць данесці маладым людзям ідэю, што жыццё Беларусі робяць не чыноўнікі, а асобныя грамадзяне. Менавіта яны – аснова дзяржаўнага ладу краіны і павінны ўплываць на ўсе працэсы.

"Нашае пасланне – краіну ствараюць грамадзяне, а не ўлады, не нейкія чыноўнікі ў кабінетах! З нашых падаткаў ім ідзе заробак. А наш лозунг: Стварай Беларусь! Мы заклікаем узяць адказнасць за краіну. Бо разумеем, што калі не пачнеш сам, нічога не атрымаецца!" – кажа старшыня "Руху будучыні" Вячаслаў Дзіянаў.



Мікіта Красноў урачыста чытае маніфест кампаніі

Лідар "Вольнай Моладзі" Мікіта Красноў працягвае: "Мы зразумелі, што нас аб'ядноўваюць тры рэчы: што мы ўсе грамадзяне сваёй краіны, што мы любім Беларусь, і што мы вельмі хочам пераменаў".

Зрэшты, гэта не фармальная кааліцыя арганізацый, а аб'яданне асобных людзей, злучаных ідэяй, падкрэсліў Яўген Іванюк з Задзіночання беларускіх студэнтаў.



Задачы кампаніі – інфармаваць моладзь пра выбары і ролю грамадзянаў у іх, працаваць з выбарчымі камісіямі, звяртацца да чыноўнікаў па праблемах з грамадзянскімі свабодамі.

Мікіта Красноў: "Мы наўпрост звернемся да кожнага сябра мінскіх выбарчых камісій [8976 сябраў у 702 участковых выбарчых камісіях – заўвага Еўрарадыё] ды прадставім ім вытрымкі з выбарчага і крымінальнага кодэксаў".

У сваёй кампаніі моладзь будзе актыўна выкарыстоўваць інтэрнэт: сацыяльныя сеткі, Twitter, Youtube. Будуць выпускацца відэё-ролікі і размяшчацца на сайце кампаніі. Дарэчы, саму прэзентацыю кампаніі можна было ў ан-лайне паглядзець у інтэрнэце.

Плануецца і выпуск налепак, буклетаў і значкаў "Грамадзянін!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі