Монстры і не толькі: народны майстар вырабляе сякерай драўляныя скульптуры
У вёсцы Цераблічы Столінскага раёна жыве знакаміты разьбар па дрэве, 77-гадовы мастак Іван Супрунчык. Яго творы экспануюцца ў вясковым музеі драўлянай скульптуры.
Супрунчык вырабляе свае скульптуры выключна з дапамогай сякеры. А яны вельмі розныя: ад статуі Свабоды каля музея да скульптуры чалавека з камп'ютарам замест... галавы. Ёсць і сапраўдныя монстры...
Але пераважаюць "класічныя" працы. Цяпер народны майстар на падворку свайго дома вырабляе сякерай скульптуру да 75-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.