Motolkohelp знайшоў машыну з міліцэйскай арыенціроўкі пра Мачулішчы

Аўтамабіль, які шукае міліцыя / t.me/motolkohelp
Аўтамабіль, які шукае міліцыя / t.me/motolkohelp

Тэлеграм-канал Motolkohelp знайшоў машыну, якая фігуруе ў міліцэйскай арыенціроўцы пра Мачулішчы.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 лютага ў інтэрнэт трапіла арыенціроўка МУС на мужчыну, які "здзейсніў асабліва цяжкае злачынства ў г.п. Мачулішчы". Прыводзілася некалькі варыянтаў арыенціроўкі, у якіх то называўся колер машыны, у якой з'ехаў падазраваны, то адсутнічаў. Таксама называліся два варыянты рэгістрацыйнага нумара аўтамабіля — 5 КС 5513 ці 5 КСТ 5513.

Згаданы сіні аўтамабіль Daewoo Nubira J100, выпушчаны ў 1997 годзе, з рэгістрацыйным транзітным нумарам 5 КС 5513 актывісты знайшлі ў абвестках на аўтамабільным сайце. Аўто было выстаўленае на продаж 15 лютага ў Мінску. Прадалі яго не пазней як 25 лютага за 3369 рублёў (каля 1200 долараў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі