У Беларусі крамам дазволілі не выдаваць пакупнікам папяровыя чэкі

Чэкавая папера ў Беларусі сур'ёзна падаражэла / Фота з сацсетак
Чэкавая папера ў Беларусі сур'ёзна падаражэла / Фота з сацсетак

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі дазволіла крамам не выдаваць пакупнікам папяровыя чэкі, калі пакупнік згодны на электронны чэк. Пастанову прынялі пасля нарады з удзелам прадстаўнікоў гандлю, пастаўшчыкоў чэкавых стужак і іншых зацікаўленых бакоў, піша officelife.media.

Падставай для сустрэчы паслужыла рэзкае падаражанне чэкавых стужак. Іх кошт павялічыўся ў 2–2,5 разы. Удзельнікі сустрэчы шукалі варыянты, як больш эканомна расходаваць гэтыя стужкі.

Перш за ўсё, МПЗ дазволіла выдаваць пакупнікам (з іх згоды) чэкі ў электронным выглядзе. Па-другое, крамам рэкамендавалі адмовіцца ад размяшчэння на чэку лішняй інфармацыі — рэкламы і гэтак далей. Нарэшце, прадстаўнікам гандлёвых сетак параілі купляць прасцейшую, хоць і менш якасную чэкавую стужку. Аргументавалі гэта тым, што ўсталяваныя ў крамах апараты дазваляюць выкарыстоўваць больш танную стужку. 

Са скаргамі з нагоды высокіх коштаў на чэкавыя стужкі прадстаўнікам гандлю рэкамендавалі звярнуцца ў МАРГ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі