Мроя і N.R.M. "запалілі" Рэактар
Электрычныя N.R.M. уваскрасілі "Мрою", сабралі 1000-ю залу, прэзентавалі "Палітыку-паралітыку" і праспявалі хіты 10 лютага ў сталічным клубе “Рэактар” прайшоў электрычны канцэрт мэтраў беларускага року – гурта N.R.M. Пачаўся канцэрт амаль на паўгадзіны пазней, але “...не з-за пантоў..”, як сказаў Лявон Вольскі: людзі стаялі ў 20-метровай чарзе, каб апынуцца на выступленні любімай каманды.
Спачатку музыкі з’явіліся перад фэнамі ў выглядзе “мрайчукоў”. Лідэр гурта Лявон Вольскі – у сурдуце, падмаляваны і з новай прычоскай выглядаў стыльна і маладзёжна.
“Старпёрскія” песні “Мроі”, як пажартаваў Лявон, добра зайшлі ў дзвюхпавярховую бітком забітую залу.
Разагрэў N.R.M. скончыўся ўсімі вядомай, старой і добрай “Краінай крывавых дажджоў”. У 10-хвілінным перапынку можна было пасмяяцца і перанесціся ў свет розных творчых выпрабаванняў Лявона і кампаніі, фота якіх бадзёрылі нас на экране праектара.
Доўгачаканы N.R.M. першай песняй прымусіў усіх “Хавацца ў бульбу”, наперадзе быў “чад”!
Невялікія паўзы паміж песнямі суправаджаліся, як заўсёды, тонкім гумарам саліста:
Публіка: “Жыве Беларусь!”
Лявон: “Вы ж тут усе жывыя, канешне жыве!”
Можна дадаць, што свет на сцэне і ў зале таксама добра гарманіраваў з духам песень, што ўплывала на агульную атмасферу.
Вось толькі, незразумела, чаму, прыкіды музыкаў так стылістычна розніліся: Лявон з Пітам Паўлавым выглядалі ўрачыста - капелюшы, белыя кашулі, жакеты, а вось “валасатыя” Юрась Ляўкоў і Алесь Дземідовіч - трохі будзённа?
Сярод прыемных неспадзяванак можна ўзгадаць Лявонаўскае: “Зараз час не аблажацца!” Музыка сеў за бубны. Лупіў ён як след! Алесь Дземідовіч, дарэчы аўтар многіх песень, на вакале таксама даў! Мабыць, вельмі хлопцам вельмі карцела ў Кітай!
Асабліва закранула сэрца, душу і розум “Ты будзеш самая-самая" калі Лявон лёг на падлогу і даносіў сваю песню як своеасаблівую малітву.
У “дэпрэсіўным блоку”, як назваў яго аўтар, драйву далі песні “Дастала”, “Новы дзень”, “Лёгкія-лёгкія”, “Маё пакаленне”, а ў блоку “несур’ёзных песень” прэзентацыя “Палітыкі-паралітыкі” па сваёй энергетыцы “паралізавала” ўсю залу з галавы да ног.
Не абышлося і без кахання. Тым больш, што свята ўсіх закаханых “на носе”. Усе спявалі “Песню пра каханне” і прагнулі яго!
Напрыканцы гурт абвясціў, што”Гэта сур’ёзна” , нягледзячы на свой узрост яны проста дзеці, якія блукаюць па свеце, сонца свеціць, а ў галаве вецер – свайго роду яднанне з кожным з гледачоў, якія адчуваюць тое ж самае. Аднадумцы.
Канешне кульмінацыяй, пікам і піскам сталі ўсімі любімыя “Тры чарапахі”! Шчыра кажучы, ранейшы прыпеў “ты не чакай – сюрпрызаў не будзе” – не такі аптымістычны. Таму зала аддала перавагу новаму “чаканню”, і ўсе як адзін дралі глотку “ты не чакай – чаканне дастала”. Нават падалося, што людзі адчувалі адну хвалю пазітыву!
І сапраўды, публіка не чакала доўга музыкаў – на біс яны выйшлі з “Дзедам-Марозам”, які падорыць скрыначку кахання, і з верай, што і “У нашай краіне” ўсё будзе добра!
P.S. Дарэчы, мы даведаліся, што вакальны напой – гэта сухое віно!!!
Спачатку музыкі з’явіліся перад фэнамі ў выглядзе “мрайчукоў”. Лідэр гурта Лявон Вольскі – у сурдуце, падмаляваны і з новай прычоскай выглядаў стыльна і маладзёжна.
Прэм’ера песні “Белы сцяг” адразу адгукнулася ў сэрцах публікі.
У “Паляванні на вядзьмарак” мы перанесліся ў далёкую паганскую эпоху.
“Паветраны шар” падняў над зямлёю не толькі саліста, але і яго фаната!
Публіка: “Жыве Беларусь!”
Лявон: “Вы ж тут усе жывыя, канешне жыве!”
Можна дадаць, што свет на сцэне і ў зале таксама добра гарманіраваў з духам песень, што ўплывала на агульную атмасферу.