“Мур хутка рухне”: без чаго немагчыма стаць сапраўды свабодным?
“Ланцуг пакаяння”, які злучыць месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты і ізалятар на Акрэсціна, прапануе правесці 21 жніўня Зміцер Дашкевіч. Прыйсці на Акрэсціна з патрабаваннем вызвалення ўсіх затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту прапануе і філосаф Уладзімір Мацкевіч. Праўда, 23 жніўня.
Якая сувязь паміж Курапатамі і ізалятарам на Акрэсціна? Чаму без усведамлення курапацкай трагедыі мы не зможам стаць сапраўды свабоднымі? Ці рэальна дамагчыся вызвалення затрыманых акцыямі ля сцен ізалятара?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч і філосаф Уладзімір Мацкевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.