МУС будзе правакаваць чыноўнікаў на хабар і "адкаты"

МУС будзе правакаваць чыноўнікаў на хабар і "адкаты"

Міністэрства ўнутраных спраў прапануе ўнесці змены ў заканадаўства, каб зрабіць больш жорсткімі меры па барацьбе з карупцыяй, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".  

У ГУБАЗіК МУС прапануюць, у прыватнасці, увесці штрафы для юрыдычнай асобы  за спробу дачы хабару. Прычым памер штрафу будзе адпавядаць суме здзелкі.

Таксама міліцыянты прапануюць увесці так званае "профільнае тэставанне" для патэнцыйных карупцыянераў. Насамрэч, гэта будзе звычайная правакацыя на атрыманне хабару. 

"Будуць стварацца пэўныя ўмовы якой-небудзь здзелкі або інвестыцыйнага праекта, якія, як будзе бачна, недастаткова эфектыўныя або шкодныя — і за якія тыя людзі, якія стаяць за імі /здзелкай, праектам/, будуць прапаноўваць чыноўніку за пэўную выгаду або адкат заплюшчыць вочы на некаторыя моманты і прыняць", — падзяліўся падрабязнасцямі кіраўнік ГУБАЗіК МУС Мікалай Карпянкоў.

Пасля такога тэсту на чыноўніка не будуць пачынаць крымінальную справу, але здымуць з пасады. Такім чынам плануецца "ачышчаць шэрагі кіраўнікоў без асаблівых наступстваў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі