МУС дадало яшчэ адзін тэлеграм-канал у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Рэпост цягне адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу або арышту / Ілюстрацыйнае фота​
Рэпост цягне адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу або арышту / Ілюстрацыйнае фота​

Тэлеграм-канал "Элехтарат" і група "Чат Элехтарата" прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе МУС у панядзелак.

Такое рашэнне прынятае 22 кастрычніка судом Чыгуначнага раёна Гомеля па матэрыялах праверкі ГУБАЗіК МУС.

На дадзеным рэсурсе апублікаваныя "матэрыялы, у тым ліку экстрэмісцкія, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіравання, заклікі і агітацыю да масавых беспарадкаў і захопу ўлады, хуліганскіх і тэрарыстычных дзеянняў".

Распаўсюд інфармацыі з экстрэмісцкіх крыніц, так званы рэпост, цягне адміністрацыйную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту, нагадваюць у МУС.

Як паведамляла Еўрарадыё, МУС рыхтуе да публікацыі спіс фізічных асоб, якія датычныя да "экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі