МУС Літвы паведаміла колькасць беларусаў, якія атрымалі гуманітарныя візы
Літва выдала жыхарам Беларусі 805 гуманітарных візаў. Такую статыстыку падае прэс-служба МУС гэтай краіны.
Па гуманітарных візах у Літву прыехалі ўжо 376 беларусаў. 133 чалавекі падалі просьбы літоўскім уладам аб атрыманні прытулку.
Літва пачала выдаваць гуманітарныя візы жыхарам Беларусі з 11 жніўня 2020 года. Атрымаць іх могуць людзі, якія зазналі пераслед па палітычных прычынах або пацярпелі ад рэпрэсій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.