МУС папрасіла Мінінфарм закрыць доступ да 266 сайтаў за наркапрапаганду
Міністэрства ўнутраных спраў звярнулася ў Мінінфарм з просьбай закрыць доступ да 266 сайтаў і аднаго роліку на Youtube. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі МУС на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 чэрвеня.
Падставай для такога звароту з боку МУС сталі паведамленні ці матэрыялы, накіраваныя на незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
МУС таксама падкрэслівае, што вырас аб'ём канфіскаваных наркотыкаў. Ад пачатку года па пачатых крымінальных справах было канфіскавана 270,5 кг наркотыкаў, псіхатропных рэчываў — 229 кг.