У Наваполацку затрымалі капітана міліцыі з марыхуанай

У Наваполацку затрымалі капітана міліцыі з марыхуанай

У Наваполацку капітан міліцыі прыгатаваў марыхуану, яго затрымалі. У кватэры падазраванага і яго знаёмага знайшлі больш за 30 грамаў наркотыка, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС. На супрацоўніка Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы, які падазраецца ў нелегальным абароце наркотыкаў, выйшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў. Яны высветлілі, што 34-гадовы сілавік купіў у інтэрнэт-краме насенне канопляў. У кватэры свайго знаёмага ён вырасціў не менш за тры кусты.

Пасля затрымання міліцыянера былі зроблены медыцынскія аналізы, у яго арганізме знайшлі сляды забароненага рэчыва. Ён сцвярджае, што марыхуану захоўваў для ўласных патрэбаў. У дачыненні афіцэра распачалі крымінальную справу, артыкул — "незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў" (ч. 1 арт. 328 КК). Праваахоўнікі правяраюць затрыманага на дачыненне да злачынстваў, звязаных са збытам наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі