МУС: Затрыманне баевіка "Тэрор-Машыны" адбылося пры дапамозе ўкраінскага боку

МУС: Затрыманне баевіка "Тэрор-Машыны" адбылося пры дапамозе ўкраінскага боку

Галоўнае афіцыйнае выданне краіны — газета "СБ. Беларусь сегодня" выйшла з артыкулам пра затрыманага віцябляніна Станіслава Ганчарова. Як паведамлялася раней, 20-гадовы хлопец ваяваў у складзе ўкраінскага батальёна "Азоў", а пасля вяртання на радзіму быў затрыманы і абвінавачаны ў злосным хуліганстве.

Спецыялісты галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, якія затрымалі Ганчарова, кажуць, што аперацыя прайшла пры дапамозе ўкраінскага боку:

"Ганчароў у нас ішоў пад нумарам адзін у спісе тых баевікоў, якія падлягаюць затрыманню ў выпадку вяртання ў Беларусь. Міжнародная сістэма апавяшчэння пра з'яўленне такіх асобаў на мяжы спрацавала выразна, у тым ліку пры спрыянні ўкраінскага боку. Рэч у тым, што перамяшчэнне падобных нягоднікаў знаходзіцца пад кантролем праваахоўных органаў. Ні адной нармальнай краіне нявыгадна, каб адмарожаныя баевікі знаходзіліся на волі, неслі пагрозу, прыязджаючы дадому са зброяй, скалечанай псіхікай, злачыннымі намерамі".

Раней паведамлялася, што нагодай для затрымання Ганчарова стаў выпадак увосень 2013 года. Тады ў Оршы ён прымушаў двух 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і аддаць фашыстоўскае вітанне.

Затрыманага байца "Азова" вінавацяць у злосным хуліганстве

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі