Мужа і жонку са Смалявічаў пакаралі "хатняй хіміяй" за пратэсты 2020 года
Дзяніс Пракопаў
Па 2,5 года "хатняй хіміі" прысудзілі мужу і жонцы са Смалявічаў за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Справу Кірыла і Вікторыі Пракопавых разглядалі 2 лістапада ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Іх абвінавацілі паводле "народнага" артыкула 342 КК — дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Да суда муж і жонка, якія выхоўваюць непаўналетняе дзіця, знаходзіліся пад вялікім закладам — 7400 і 3700 рублёў адпаведна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.