Мужчына атрымаў 30 гадоў турмы за сэкс-эксплуатацыю падлетка ў сацсетцы

Федэральны суд Нью-Ёрка адправіў за краты на 30 гадоў 35-гадовага Дэніэла Кунса, які быў прызнаны вінаватым у сэксуальнай эксплуатацыі 14-гадовай дзяўчынкі ў сацыяльнай сетцы Facebook. Ён прымушаў яе рабіць і дасылаць яму сэксуальныя здымкі.

Як інфармуе РІА "Новости", у студзені-траўні 2014 года мужчына пад трыма рознымі імёнамі кантактаваў у сацыяльнай сетцы з дзяўчынкай са штата Кентукі. Ён яе падманваў, кажучы, што гэтыя фотаздымкі ёсць у розных карыстальнікаў ды пагражаў, калі яна не дашле новыя фота, ранейшыя ён апублікуе ў Facebook.

Кунс прызнаў сваю віну ў судзе. Паводле яго слоў, ад падобных яго дзеянняў пацярпелі яшчэ не менш за дзясятак дзяўчынак-падлеткаў.  Дарэчы, у 2005 годзе амерыканца пакаралі 6 месяцамі зняволення за сэксуальныя дамагальніцтвы. Пасля мужчына атрымаў 10-гадовы выпрабавальны тэрмін.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі