Мужчына скраў у інкасатараў 39-кілаграмовае вядро золата
У Нью-Ёрку на Манхэтэне мужчына скраў у інкасатараў 39-кілаграмовае вядро золата. Яны разгружалі бронеаўтамабіль. Адзін насіў у будынак вёдры з залатымі зліткамі, другі наглядаў за каштоўным грузам. Калі ж на нейкія імгненні нікога на месцы не аказалася, невядомы мужчына, лацінаамерыканец, якому на выгляд 50-60 гадоў, схапіў адно вядро і ўцёк. Груз быў цяжкі, яму даводзілася неаднаразова спыняцца, што зафіксавалі камеры відэаназірання. Пасля ён сеў у аўтамабіль і з'ехаў.
Здарэнне адбылося яшчэ 29 верасня, дагэтуль зламысніка не знайшлі. Таму і было распаўсюджана відэа.
Газета The New York Times піша, што кошт скрадзенага вядра складае 1,6 млн долараў.