МУС: Жыхар Наваполацка планаваў тэракт у Германіі

МУС: Жыхар Наваполацка планаваў тэракт у Германіі

Жыхар Наваполацка зрабіў выбуховае прыстасаванне, аналагічнае тым, што ўзарваў у Мінску ў 2008-м каля стэлы і ў 2011-м у метро Дзмітрый Канавалаў. Пра гэта інфармуе са спасылкай на спецыялістаў 3-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС сайт sb.by. Мужчына некалькі гадоў жыў у Германіі, прыняў іслам, змяніў сваё імя на мусульманскае. Таксама ён стаў прытрымлівацца радыкальных поглядаў.

Беларускія праваахоўнікі мяркуюць, што мужчына планаваў учыніць тэракт у Германіі. Аднак яго своечасова затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі