Мужчыну са стадыёна "Дынама" затрымалі пераапранутыя сілавікі

Мужчыну са стадыёна "Дынама" затрымалі пераапранутыя сілавікі

На стадыёне "Дынама" людзі ў працоўнай вопратцы і ў касках затрымалі мужчыну, які залазіў на вежавы кран і патрабаваў выплаты заробку. Яго пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі са стадыёна.

Перад гэтым мужчына патрабаваў здымачную групу тэлеканала АНТ, каб паведаміць свае прэтэнзіі ў жывым эфіры. І патрабаваў, каб ад тэрыторыі адвялі міліцыю. Відаць, міліцыю не адвялі, а проста пераапранулі.

Паведамляецца, што чалавека, які забраўся на кран на стадыёне, клічуць Дзмітрыем Сталяровым. Раней стала вядома, што гэта 25-гадовы рабочы-аддзелачнік з Віцебска. Адкрытае акцыянернае таварыства, дзе ён працаваў, паўгода не выплочвала яму заробак. Запазычанасць склала некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў. Таму мужчына вырашыў прыехаць у Мінск і такім экстравагантным спосабам звярнуць увагу на сваю праблему.

Фота: мужчына пагражае скочыць з вежавага крана на стадыёне "Дынама" ў Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі