Музыку пачалі запісваць з дапамогай... ягадзіц (відэа)
Тэхналогію запісу прэзентавала дацкая кампанія, якая займаецца вырабам навушнікаў.
У Даніі навучыліся запісваць музыку з дапамогай... ягадзіц. Адна з мясцовых кампаній, якая займаецца вырабам навушнікаў, змясціла на YouTube прэзентацыйны відэаролік. Як піша Тhe Daily Mirror, у ім знялася танцоўшчыца Луіза К'ёльсэн. Да яе ягадзіц былі прымацаваныя спецыяльныя прыстасаванні. У выніку, падчас танцу кожны рух Луізы ствараў пэўны гук. Пасля над запісаным матэрыялам працавалі гукарэжысёры і — атрымлівалася музыка.
Адзначаецца, што такая музыка "робіцца ягадзіцамі для ягадзіц" г. зн. яе можна выкарыстоўваць для танцу.
Мадэль выканала грудзямі калядную песню (відэа)
Фота, відэа: Тhe Daily Mirror