МВФ: Ад змены ўмоваў імпарту нафты Беларусь можа страціць 2 млрд долараў

Міжнародны валютны фонд папярэдне ацэньвае страты эканомікі Беларусі ад шоку з-за змены ўмоваў імпарту нафты ў 2 млрд долараў. Пра гэта, па звестках "Інтэрфакса", паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс, выступаючы ў сераду на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску. Па яго словах, на працягу тыдня місія МВФ плануе сустрэцца з уладамі Беларусі і абмеркаваць наступствы крызісу і вонкавых шокаў для Беларусі.

Аглядная місія МВФ працуе ў Мінску 3-16 лютага. У канцы снежня Беларусь атрымала чацвёрты транш крэдыту МВФ на 688 млн. У выніку памер рэсурсаў, выдадзеных Беларусі па праграме stand-by, склаў амаль $2,9 млрд з $3,63 млрд, прадугледжаных праграмай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі