МВФ лічыць, што абменны курс рубля завышаны на 11%

У дакладзе, на які спасылаецца interfax.by, тлумачыцца, што зніжэнне курсу рубля ў 2012 годзе нашмат адставала ад значнай розніцы ў тэмпах інфляцыі з гандлёвымі партнёрамі. Такім чынам, скарачаліся атрыманыя раней перавагі ў сферы канкурэнтаздольнасці. Так, намінальны эфектыўны курс рубля летась знізіўся на 3%. Але высокія тэмпы інфляцыі (21,8% у 2012 году) прывялі да павышэння рэальнага эфектыўнага курсу на 14%. Гэта паказвае на значнае пагаршэнне коштавай канкурэнтаздольнасці Беларусі.



Пры гэтым эксперты МВФ папярэджваюць, што да інтэрпрэтацыі такіх ацэнак варта падыходзіць асцярожна. Яны нагадваюць, што высокая ступень дзяржаўнага кантролю ў эканоміцы Беларусі і адміністрацыйнае ўмяшанне ў коштаўтварэнне істотна аслабляюць ролю коштавых сігналаў у параўнанні з рынкавай эканомікай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі