МВФ: На долю ценевай эканомікі ў Беларусі прыпадае 32,4% ВУП
Доля ценевай эканомікі ў Беларусі складае 32,4% ВУП. Такія звесткі падаюць эксперты Міжнароднага валютнага фонду. Яны выкарыстоўваюць дадзеныя за 2015 год — апошні справаздачны перыяд, які разглядаўся. У 1991-2015 гадах доля ценевай эканомікі складала ў сярэднім 44,52%.
Эксперты зрабілі ацэнку аб’ёмаў ценевай эканомікі ў 158 краінах свету. Што да нашых бліжэйшых суседзяў, то ў Расіі гэты паказнік складае 33,7%, а ва Украіне — 44,8%. Агулам у краінах СНД аб’ём ценевай эканомікім дасягае ўзроўню краінаў-лідараў з Афрыкі і перавышае ацэнкі для ўсёй Усходняй Еўропы. У развітых краінах гэты паказнік знаходзіцца ў межах ад 7% да 15%, паведамляе TUT.by са спасылкай на БелаПАН.