МВФ пралічвае памеры шоку для Беларусі ў сувязі з "нафтавай вайной" з Расіяй

Місія Міжнароднага валютнага фонду збираецца правесці з уладамі Беларусі перамовы наконт змен умоваў імпарту нафты з Расіі. Таксама будуць абмяркоўвацца меры, неабходныя для мінімізацыі негатыўнага ўплыву на плацежны баланс і далейшую рэалізацыю праграмы stand-by. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. "Мы яшчэ не пралічылі да канца ўплыў змен умоваў імпарту нафты ў Беларусь на плацежны баланс. Гэта будзе зроблена падчас будучай місіі", — сказала Калядзіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі