“Мы бачылі добрыя пасылы ад Зяленскага”: Кавалеўскі пра адносіны з Кіевам
“Мы бачылі добрыя пасылы з боку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ад некаторых іншых афіцыйных прадстаўнікоў Украіны” / фота Аб'яднанага пераходнага кабінета
Дзверы перад беларускімі дэмсіламі у Кіеў пачалі адчыняцца ўжо некаторы час таму, кажа намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Валер Кавалеўскі.
Візіт ва Украіну Паўла Латушкі спрычыніцца да падвышэння ўзроўню палітычных адносінаў паміж дэмакратычнай супольнасцю і Украінай, лічыць ён.
— Мы бачылі добрыя пасылы з боку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ад некаторых іншых афіцыйных прадстаўнікоў Украіны.
І дадам, што камунікацыя з украінскімі ўладамі ў нас ідзе на розных узроўнях і ў розных краінах. Гэта камунікацыя досыць эфектыўная і пастаянная. Тут мы кажам і пра Вярхоўную раду, і пра дыпламатычны корпус Украіны. Варта дадаць і што ў нас досыць актыўныя сувязі з экспертнай супольнасцю, з медыясупольнасцю.
Гэтыя адносіны працягваюцца на розных узроўнях, і кожны такі кантакт набліжае нас да падвышэння ўзроўню палітычных адносінаў паміж дэмакратычнай супольнасцю і Украінай. І думаю, што візіт Паўла Латушкі ва Украіну таксама да гэтага спрычыніцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.