Ці прачыніў візіт Латушкі ў Кіеў дзверы да Ціханоўскай?

“Кіеў гатовы сустракацца з прадстаўнікамі дэмсіл Беларусі. Я не кажу пра персаналіі, я кажу пра нас усіх, пра дэмакратычны рух” / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
“Кіеў гатовы сустракацца з прадстаўнікамі дэмсіл Беларусі. Я не кажу пра персаналіі, я кажу пра нас усіх, пра дэмакратычны рух” / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Гэтай ноччу Паўлу Латушку давялося спускацца ў бамбасховішча. Некалькі дзён ён прабыў у Кіеве. Разам з ім была каманда НАУ, але палітык кажа, што ў размовах ён прадстаўляўся і як прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Ці адчыніў Латушка гэтым візітам дзверы ў Кіеў для Святланы Ціханоўскай? Пра што гаварылі з Міхаілам Падаляком — і ці змяніў той сваю рыторыку што да беларусаў? І ці могуць гэтыя кантакты раззлаваць Лукашэнку настолькі, што Украіне будуць пагражаць дадатковыя сотні кіламетраў фронту?

Гэтую ноч Латушка прабыў у бамбасховішчы. Мы заспелі яго, калі ён ужо вырушыў з Кіева, і задалі яму гэтыя пытанні.

 

“Афіцыйны Кіеў не камунікуе з рэжымам Лукашэнкі”

— Спадар Павел, гэта быў афіцыйны візіт — ці проста кулуарныя размовы?

— Я не хацеў бы займацца гульнёй у словы, бо як дыпламат разумею розніцу паміж афіцыйным і рабочым візітам і ўвогуле значэнне слова “візіт”. Мы мусім казаць пра “сустрэчу”, пра “перамовы” — і пра канкрэтныя тэмы.

Разам са мной знаходзілася каманда НАУ, але я падкрэсліваў, што прадстаўляю таксама Аб’яднаны пераходны кабінет. Назвы — гэта ўмоўнасці, яны сёння не ў прыярытэце. У прыярытэце — сутнасць. І сутнасць такая: “Ми приїхали не просити, а допомагати”.

— Не так даўно ў Варшаве праходзіла сустрэча прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў з украінскай экспертнай супольнасцю. Там менавіта пра гэта і казалі: калі хочаце кантактаў з Украінай — давайце рабіць сумесны праект.

У хуткім часе вы перадалі ўкраінскаму боку доказы вывазу ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі. Гэта рэакцыя на той запыт?

— Не, гэта не звязаныя рэчы. Мы пачалі рабіць нашую справаздачу па факце ўдзелу Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы ў перамяшчэнні і пераадукацыі ўкраінскіх дзяцей ужо даўно. І факты, якія мы выявілі, перадалі па дыпламатычных каналах ва ўкраінскую амбасаду яшчэ ў канцы красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі