Мы разам: як дапамагаюць звольненым і забастоўшчыкам?

Мы разам: як дапамагаюць звольненым і забастоўшчыкам?

Звальненні за грамадзянскую пазіцыю — звыклая для сучаснай Беларусі з’ява. Такім чынам улады здаўна змагаюцца з іншадумствам. Пратэсты-2020 паказалі, што здараецца і інакш: людзі самі звальняюцца ў знак пратэсту і нязгоды з палітыкай уладаў. Каб дапамагчы такім людзям, імгненна ўтварыліся ініцыятывы дапамогі і фонды, праз якія людзі аказваюць фінансавую дапамогу як тым, хто застаўся без працы, так і прадпрыемствам, якія распачалі забастоўку.


Хто можа атрымаць фінансавую дапамогу і куды па яе звяртацца? На якую суму кампенсацыі можна разлічваць? Як выдаткоўваюцца грошы завадчанам, якія аб’явілі забастоўку?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца і адзін з каардынатараў праекта Фонд салідарнасці Андрэй Стрыжак.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі