"А мы рускія!" Хто ходзіць на антываенныя мітынгі пад бела-сіне-белым сцягам

"Сорамна за вайну, але не сорамна быць рускім" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Сорамна за вайну, але не сорамна быць рускім" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Руская дыяспара ў Польшчы ладзіць мітынгі пад бела-сіне-белым сцягам і выступае супраць вайны. Пра яе першыя дні, кэнсэлінг рускай культуры і дэбаты "УКантакце" прадстаўнікі дыяспары расказалі ў інтэрв'ю Еўрарадыё.

"Мне напісала сяброўка з Украіны. Яна напісала: я ў шоку. Мелітопаль. Марыупаль. Усё ў хлам. Гэта было эмацыйнае паведамленне пра тое, што гарады разбамбілі", — успамінае адна з нашых суразмоўніц раніцу 24 лютага.

Яна жыве ў Польшчы паўгода, марыць аднойчы вярнуцца дадому і пабачыцца са сваякамі, таму хавае свой твар. На мітынгах дыяспары яна паказвае іншыя твары: дзяўчына бярэ з сабой партрэты людзей, якія сталі ахвярамі вайны.

Расіяне лёгка наладзілі адносіны з беларускай дыяспарай, а вось з украінскай выйсці на кантакт дагэтуль не атрымліваецца.

"Яны не адказваюць на нашы паведамленні, іх можна зразумець. Але з імі сябруе беларуская дыяспара, і на нашых мітынгах бываюць украінцы, якія кажуць нам "Дзякуй за пазіцыю", — кажуць нашы суразмоўцы.

Ці сумуюць рускія "па бярозках"? Што кажуць пра вайну іх сваякі? Як перамагчы прапаганду? Расія ўвогуле калі-небудзь будзе свабоднай? Глядзіце гісторыю расіян пад бела-сіне-белым сцягам на відэа.

Хто выступае супраць вайны пад бела-сіне-белым сцягам?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі