Мядзведзеў выказаўся пра "глыбокую інтэграцыю" з Беларуссю і Казахстанам
Расійскі прэм'ер у пятніцу гаварыў пра кааперацыю з партнёрамі па Адзінай эканамічнай прасторы.
"Вельмі важная вытворчая кааперацыя, — цытуе словы Дзмітрыя Мядзведзева РІА "Новости", — Мы хочам гэтага, мы да гэтага гатовыя і гатовыя рухацца ў гэтым накірунку так глыбока і далёка, наколькі да гэтага будуць гатовыя нашыя партнёры, у тым ліку і беларускія".
Заяву гэтую Мядзведзеў зрабіў у Мінску на пленарным паседжанні форума дзелавых людзей дзяржаваў Адзінай эканамічнай прасторы.
Аляксандр Лукашэнка: Ёсць асцярогі за палітычную незалежнасць (відэа)
Фота — ria.ru