Мясніковіч: Беларусь і Расія будуць працаваць над аб'яднаннем валютаў

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч пасля пасяджэння саюзнага Саўміна 21 кастрычніка ў Мінску. 

"Мы дамовіліся, што трэба павялічваць у нашых узаемных разліках удзельную вагу расійскага рубля і папрацаваць не толькі над стварэннем нацыянальных плацежных сістэм, але і над іх аб'яднаннем", — перадае interfax.by словы кіраўніка беларускага ўрада. 

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што бюджэт Саюзнай дзяржавы захаваны ў аб'ёме амаль 5 млрд расійскіх рублёў. "Значная частка гэтых сродкаў прадугледжана для фінансавання саюзных праграм і мерапрыемстваў у ключавых сферах нашага ўзаемадзеяння: гэта і энэргетыка, і транспарт, і сельская гаспадарка — агулам такіх праектаў каля 40", — патлумачыў расійскі прэм'ер.
 
Разам з тым, Мядзведзеў занепакоены тым, што за студзень-ліпень 2014 года таваразварот паміж Беларуссю і Расіяй скараціўся амаль на 4%. Палепшыць баланс расійска-беларускага гандлю Мяздведзеў прапанаваў, у тым ліку, за кошт пашырэння паставак беларускага харчавання на расійскі рынак, а таксама за кошт далейшага зніжэння адміністрацыйных бар'ераў, падтрымкі сумесных праектаў. 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі