Мясніковіч і Мядзведзеў не сустрэнуцца 17 верасня?
Менавіта на гэтую дату ў Маскве было прызначанае паседжанне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Але хутчэй за ўсё, яно будзе перанесенае на першую палову кастрычніка, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на інфармаваную крыніцу.
У парадку дня паседжання — пытанне пра нафтавы баланс Беларусі і Расіі да канца 2013 года. Акрамя таго, беларускі бок прапанаваў абмеркаваць пытанне пра падпісанне нафтавага балансу на 2014 год.
Паводле інфармацыі БелаПАН, Расія звязвае падпісанне паліўна-энергетычнага балансу з ходам рэалізацыі беларуска-расійскіх праектаў у прамысловай сферы. Да цяперашняга часу вызначаныя пяць такіх праектаў.
Найбліжэйшая сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі можа адбыцца 24—25 верасня ў Казахстане. Там пройдзе паседжанне Вышэйшага еўразійскага савета.
Фота — sb.by