Мясніковіч заявіў, што ў красавіку ўздоўж МКАД навядуць ідэальны парадак

Мясніковіч заявіў, што ў красавіку ўздоўж МКАД навядуць ідэальны парадак

У красавіку ўздоўж Мінскай кальцавой аўтадарогі навядуць ідэальны парадак. Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. У пятніцу ў складзе камісіі ён аб'ехаў МКАД. Паводле яго слоў, аўтадарога — гэта не толькі магістраль, а візітоўка беларускай сталіцы. Па абодва бакі ад яе вызначаць зону ад 50 да 100 метраў, якая павінна адпавядаць адзіным стандартам. Добраўпарадкаваннем зоймуцца ўлады сталіцы і Мінскай вобласці. Мясніковіч адзначыў, што да канца красавіка мусіць быць наведзены парадак на тэрыторыях грамадскага карыстання і ў прыватным сектары, інфармуе тэлеканал СТБ. Мясніковіча асабліва ўзрушыў знешні выгляд гаражных масіваў і некаторых ўнутрыдваровых тэрыторый у прыватным сектары, дадае БЕЛТА.

Асаблівая ўвага будзе да зонаў адпачынку, якія знаходзяцца каля аўтадарогі. Да 1 траўня яны мусяць быць гатовыя да прыёму людзей. Пляцоўкі для гандлю, пляжныя зоны, пункты харчавання і стаянкі мусяць адпавядаць высокім патрабаванням.

У бліжэйшыя тры гады тэрыторыю каля МКАД плануецца вывесці "на зусім новы ўзровень". Першую кальцавую дарогу збіраюцца пашыраць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі