МЗС: Беларусь і ЕС працуюць над пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму
Аднак перамовы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам на тэму спрашчэння візавага рэжыму пакуль не прызначаныя.
Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў паведаміў прэс-сакратар Дзмітрый Мірончык: "Што да абмеркавання тэматыкі пагаднення палягчэння візавага рэжыму і рэадмісіі з Еўрасаюзам, то кансультацыі з еўрапейскімі партнёрамі працягваюцца. Мы лічым , што знаходзімся ў графіку прасоўвання абмеркавання гэтага пытання. Пакуль нейкіх спецыяльных раўндаў перамоваў не прызначалася, але абмен думкамі, праца над тэкстамі пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі вядзецца як беларускім, так і еўрапейскім бокам".
Беларусь і Еўракамісія пачалі перамовы па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі на пачатку 2014 года.