МЗС Беларусі хоча прыцягнуць малы і сярэдні бізнэс да замежнага гандлю

МЗС Беларусі хоча прыцягнуць малы і сярэдні бізнэс да замежнага гандлю

Міністэрства замежных спраў падрыхтавала праект указа аб лібералізацыі візавага рэжыму для дзелавых колаў. Пра гэта 2 сакавіка на XVII Асамблеі дзелавых колаў Беларусі паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, інтэнсіфікацыя адносін малога і сярэдняга бізнесу з замежнымі партнёрамі магла б паспрыяць далейшай лібералізацыі візавага рэжыму. Макей распавёў, што цяпер дакумент абмяркоўваецца з зацікаўленымі органамі.

Міністр паведаміў, што ў Беларусі налічваецца больш за 22 тысячы суб'ектаў гаспадарання, а ў экспартнай дзейнасці ўдзельнічаюць менш за 9000. Таму МЗС хоча прыцягнуць іх да гэтай сферы.

Уладзімір Макей: "Мы дамовіліся падрыхтаваць сумесную праграму дзейнасці з Асацыяцыяй прадпрымальнікаў. Больш за тое, мы дамовіліся пры Міністэрстве замежных спраў стварыць працоўную групу, якая б аператыўна адсочвала праблемныя моманты ў нашым дыялогу, скажам так, і выпрацоўвала адпаведныя рашэнні, у тым ліку ў кантэксце нарошчвання нашага экспартнага патэнцыялу".

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва праводзіцца з 29 лютага па 4 сакавіка. Ключавой падзеяй у ім з'яўляецца XVII Асамблея дзелавых колаў, якая прайшла 2 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі