МЗС Беларусі — пра парушэнне правоў чалавека ў Польшчы, Літве, Латвіі
Міністэрства замежных спраў падрыхтавала даклад "Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету ў 2013 годзе".
Гэта ўжо другі падобны дакумент, падрыхтаваны беларускім дыпламатычным ведамствам (пра першы гл. тут). У дакладзе прыводзіцца інфармацыя пра "найбольш рэзанансныя выпадкі" парушэння правоў чалавека найперш у тых краінах, якія ўводзілі санкцыі супраць Беларусі — краіны ЕС, ЗША і Канада. Адзначаецца, што ён зроблены з адкрытых крыніц.
У дакладзе прадстаўленыя матэрыялы агулам пра 23 краіны. Сярод іх нашыя суседзі — Польшча, Літва і Латвія. У Латвіі і Літве — гэта прапаганда расавай дыскрымінацыі, абмежаванне правоў нацыянальных меншасцяў. Таксама згадваецца, што ў Латвіі існуе праблема катавання зняволеных, у Літве не заўсёды людзі могуць свабодна выказваць сваё меркаванне. У Польшчы — прапаганда вайны, расавай дыскрымінацыі і неанацызм, праблема нацыянальных меншасцяў, катаванні, адвольныя затрыманні людзей.
Цалкам даклад можна пабачыць тут.