МЗС Беларусі пракаментавала працягненне Злучанымі Штатамі санкцый

МЗС Беларусі пракаментавала працягненне Злучанымі Штатамі санкцый

МЗС Беларусі пракаментавала працягненне Злучанымі Штатамі на год санкцый у адносінах уладаў нашай краіны. “Дадзены крок амерыканскага боку паўтарае аналагічныя рашэнні мінулых гадоў, — заявіла намеснік упраўлення інфармацыі, начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына. — Шкадуем, што ў палітыцы новай адміністрацыі ЗША захоўваюцца састарэлыя і зусім неаб’ектыўныя стэрэатыпы ў адносінах Беларусі”.

Паводле слоў Ваньшынай, для нашай краіны абсалютна непрымальнае сцвярджэнне амерыканскага боку, што Беларусь “можа прадстаўляць для ЗША нейкую пагрозу”. І гэта пры тым, што Мінск робіць шмат высілкаў для ўмацавання рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Марыя Ваньшына мяркуе, што “патрабуецца больш часу для таго, каб пераадолець пэўную інэрцыю”, якая ўсё яшчэ прысутнічае ў адносінах Беларусі і ЗША. Афіцыйны Мінск выступае за працягненне канструктыўнага дыялогу з Злучанымі Штатамі, за ўзаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва.

Як паведамляла Еўрарадыё, 14 чэрвеня стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў санкцыі ў дачыненні ўладаў Беларусі, якія дзейнічаюць з 2006 года. У дакуменце адзначалася, што прадстаўнікі кіраўніцтва нашай краіны працягваюць “парушаць правы чалавека, што ўяўляе надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі